Аўтобусная вандроўка, адбудзецца 24—25 Ліпеня 2010 рокуПраграма вандроўкі па Карэлічскім і Наваградскім раёнах:
Мінск — Карэлічы — Гнесічы — Любча-Вераскава — Усялюб — Навагрудак — Валяўка — Сьвіцязь — Градзішча — Завосьсе — Сталовічы — МінскДЗЕНЬ ПЕРШЫ— Шчорсы. Палац і бібліятэка Храптовічаў, фальварак.
— Гнесічы. Лаўрушаўскі манастыр. Першы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, заснаваны Войшалкам.
— Любча. Замак XVI ст. Шмат легендаў і паданьняў на беразе Нёмана.
— Вераскава. Палац Брыхоцкіх, бровар, Лысая гара. Тут заканчваецца Навагрудская града і вельмі — — далёка бачна. Сьвятое возера ў лесе.
— Усялюб. Самы стары касьцёл на Беларусі. Палац Рорукаў (ірландскі род). Капліца, пахавальня.
— Шахты, дзе стаялі атамныя ракеты ў часы СССР.
— Навагрудак. Экскурс па ўсім горадзе. Наведаем цікавыя мясціны, куды не водзяць экскурсіі.
ДЗЕНЬ ДРУГІ— Валееўка. Паганскае капішча Радагошча.
— Возера Свіцязь. Паданьні, легенды, археалагічныя навіны.
— Гарадзішча. Старое гарадзішча VIII ст.
— Карчова. Філарэтаў камень.
— Завоссе. Дом-музей А. Міцкевіча.
— Сталовічы. Гатычны касьцёл і іншыя цікавасці.
— Пасля Сталовічаў ёсьць паварот да масонскага трохкутнага храму. Наведаем!
— Таксама наведаем гару, зь якой б’юць крынічкі зь мёртвай і жывой вадою.
Могуць адбыцца зьмены ў праграме. Адзначым, што яна адмыслова распрацоўваецца дзеля гэтай вандроўкі!
Мы ўбачым мясьціны, якія ведаюць толькі мясцовыя жыхары.
Экскурсавод Сяргей Казак (Навагрудак).
Вандроўка адбудзецца 24-25 Ліпеня 2010 року.
Ад’езд з Мінска а 8.00 гадзіне 24.07.2010 р.
Вяртанне 25.07.2010 р. а 20.00.
Сяброўскае падарожжа “Таямніцы Наваградчыны”